Нашы мерапрыемствы

19.12.15

Фэст беларускіх традыцый «Карункі на вокнах»

19 снежня 2015 года у аддяленні дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва прайшоў фэст беларускіх традыцый «Карункі на вокнах». Гэта імпрэза ў чарадзе мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі раённай адукацыйна-культурнай праграмы «Традыцыйная культура і моладзь».

У праграме фэста:

  • Знаёмства з традыцыйным народным рамёством беларусаў,выцінанкай
  • Творчае прадстаўленне сваіх прац удзельнікамі конкурса
  • Падвядзенне вынікаў конкурса выцінанак
  • Анонс наступнай сустрэчы (27.02.2016г. - Вячоркі «Цуды з бабулінага куфэрка»)

Фэст прайшоў ў цёплай творчай атмасферы, якую стваралі вядучыя свята – наш знакаміты нацыянальны герой, Несцерка, і сучасная беларуская дзяўчына-прыгажуня, Кацярына. Сам Зюзя – Бог зімы, прывёз усім удзельнікам конкурса беларускіх выцінанак, свае падарункі і бадзёры зімовы настрой.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »