Нашы мерапрыемствы

03.05.19

«Вялікдзень»

Вялікдзень – гэта старажытнае веснавое свята, урачыстасць якога звязана з пачаткам палявых работ. Пазней Вялікдзень зліўся з хрысціянскай Пасхай.
Цэнтральнае месца ў велікодных святкаваннях займае «валачобны абрад» – абыход гуртом валачобнікаў двары аднавяскоўцаў з віншавальнымі песнямі-пажаданнямі дабрабыту ў новым аграрным годзе.
Галоўным сімвалам свята з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю.
З нагоды дадзеннага свята цэнтр «Ветразь» зладзіў праграму «Вялікдзень на двары» з удзелам фальклорнага калектыва «Мілавіца». Цікавым момантам праграмы была гульня «Жалабок» (катанне яек па падлозе), якая пакінула шмат пазітыўных эмоцый ў дзяцей і дарослых. Акрамя гульняў на свяце вадзілі карагоды і спявалі валачобныя песні.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »