Нашы мерапрыемствы

30.04.19

XIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання»

26-27 красавіка 2019 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшла XIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання». На пленарным паседжэнні ў секцыі «Традыцыйная культура ў аўдыявізуальнай антрапалогіі, кнізе і адукацыйнай прасторы» прыняла ўдзел супрацоўніца Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь», культарганізатар Надзея Касцяневіч з дакладам на тэму: «Элементы народнай харэаграфіі для выкладання ў дзіцячым калектыве (на прыкладзе фальклорнага калектыва «Мілавіца»)».
Увечары ва ўніверсітэце адбыўся канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі», дзе бралі ўдзел носьбіты фальклорных гуртоў розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Панямоння – фальклорны гурт «MATCZYNAPIOSENKA» вёскі Танявічы Шчучынскага раёна; Цэнтральнай Беларусі – фальклорны гурт «БЕРАГІНЯ» вёскі Мётча Барысаўскага раёна; Падзвіння – фальклорны гурт «АЖЫНАЧКІ» з ваколіц Наваполацка.
На другі дзень канферэнцыі адбыліся майстар-класы ад вядучых спецыялістаў у галіне даследвання ўсходне- і заходнееўрапейскіх народных спеўных, інструментальных, харэаграфічных традыцый: Ілгы АБЕЛЕ (Рыга, Латвія); Вольгі ТОРАПАВАЙ (Санкт-Пецярбург, Расія); Яніса ЯСЮКЕВІЧС (Марупэ, Латвія); Ірыны ПАПОВАЙ (Санкт-Пецярбург, Расія).

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »