Нашы мерапрыемствы

12.04.19

«Загукалі вясну-красну разам з цэнтрам «Ветразь»»

Увесь сакавік і на пачатку красавіка 2019 года цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» гукаў вясну.

Сімвалічна, што пачалі мы «Гуканне вясны» на свята «Саракі», 22 сакавіка, калі па вераваннях нашых продкаў да нас прылятае 40 выраяў птушак. А дапамог нам у гэтым фальклорны калектыў “Мілавіца”. Суправаджаў гэтае свята прыгожы абрад перакідванне праз дрэва невялічкіх трэсачак дзеля заклікання птушак.

23 сакавіка ў цэнтры ў межах шостага школьнага дня адбылося культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Гукаем вясну-красну». На свята завіталі навучэнцы СШ№ 110 і ўдзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах цэнтра «Ветразь». Мерапрыемства мела не толькі забаўляльны, але і пазнавальны характар. Дзеці вучыліся рабіць папяровых птушак – галоўны сімвал свята, а таксама развучвалі гукальныя песні.

Каб абудзіць вясну ў Кастрычніцкім раёне, 28 сакавіка, пад час школьных канікулаў, «гукалі» на Ландара, 6А (другім корпусе цэнтра). Падчас мерапрыемства ўдзельнікі аб’яднанняў па інтарэсам даведаліся пра сакральны сэнс свята, яго значэння для нашых продкаў. А вясёлую атмасферу на мерапрыемстве ствараў інструментальны ансамбль “Музыкі”.

Не абыйшлося і без выязднога свята «Гуканне вясны» у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. Мерапрыемства праходзіла каля ракі Пціч, дзе разносіліся  «голасныя» напевы фальклорнага калектыва «Мілавіца». Стваралася адчуванне, што прырода вяла са спевакамі свой адмысловы дыялог.

Кульмінацыйнай кропкай «гукання» стала 6 красавіка - свята “Камаедзіца”, звязанае з сустрэчай вясны і абуджэннем беларускага татэма – мядзведзя. Гэта апошні дзень, калі гукалі вясну на Беларусі. Вось і цэнтр «Ветразь» разам з Мінскім заводам грамадзянскай авіацыі зладзілі цудоўнае мерапрыемства. Пад музыку музычнага ансамбля «Музыкі» ўдзельнікі імпрэзы танчылі, гулялі ды вадзілі карагоды.

Шчырым намаганнем і агульнымі намаганнямі прыйшла цёплая і сонечная вясна, а святы пакінулі шмат цёплых успамінаў ва ўсіх гасцей. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў веснавых гульнях, развучылі гукальную песню “Жавароначкі, прыляціце”, а таксама рабілі галоўны сімвал “Гукання вясны” – папяровых птушачак.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »