Нашы мерапрыемствы

15.01.19

«Калядныя шчадроўкі»

Каляды – гэта адзін з яскравых і вяселых перыядаў у каляндарнай абраднасці беларусаў. Таму Цэнтр «Ветразь» не застаўся ў старане, адсвяткаў Каляды 12 студзеня на базе інтэрната ААТ «Мінскага завода грамадзянскай авіацыі № 407». На працягу ўсяго мерапрыемства фальклорны калектыў «Мілавіца» ствараў цудоўны настрой для ўсіх гасцей свята. Усе з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, танцах ды варожбах. Больш за ўсё ўдзельнікам спадабалася гульня “Еду, еду ад куту, цап зубамі каўбасу”. Не абыйшлося і без абрадавага частавання галоўнай ежай Каляд – куццёй.

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »