Нашы мерапрыемствы

18.01.19

II адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак»

У адпаведнаці з мэтамі дзейнасці гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце “ Фарміраванне нацыянальнай свядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў” 16студзеня 2019 года ў ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска” адбыўся II адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак».
Дадзены праект мае статус мерапрыемства Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі, раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь”.
Заснавальнікі і арганізатары конкурсу – упраўленне па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”, пры ўдзеле кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, грамадскага аб'яднання “Беларускі фонд культуры”, пры фінансавай падтрымцы Кастрычніцкай раённай арганізацыі г. Мінска рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Белая Русь” і Кастрычніцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” .
Інфармацыйную падтрымку II адкрытага конкурсаапавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак” аказалі: часопіс “Минская школа сегодня”“Краязнаўчая газета”, “Настаўніцкая газета”, газета “Звязда”.
Удзельнікаў конкурсу ацэньвала рада экспертаў:
Валодзіна Таццяна Васільеўна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, дацэнт, доктар філалагічных навук, старшыня Рады;
Варфаламеева Тамара Барысаўна, кандыдат мастацтвазнаўства, лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідента Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года;
Калацэй Вячаслаў Віктаравіч, дацэнт, кандыдат культуралогіі, загадчык кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;
Мармыш Таццяна Міхайлаўна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і славянскіх народаў;
Рыжкова Ларыса Мікалаеўна, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля “Калыханка” Міханавіцкага цэнтра фальклору Мінскага раёна Мінскай вобласці.
Удзел у II адкрытым конкурсе апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак” прынялі 12 устаноў адукацыі: ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс “Дзіцячы сад-пачатковая школа №468 г. Мінска”, ДУА “СШ №1”, ДУА “СШ №30”, ДУА “СШ №71”,   ДУА “Гімназія №56”, ДУА “Гімназія №18 г. Мінска”, ДУА “Мётчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – СШ Барысаўскага раёна”, ДУА “СШ №159”, ДУА “ СШ №110”, ДУА” СШ №11 г. Мінска”, ДУА “СШ №194”, УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”.
Удзельнікі IIадкрытага конкурсу апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак” спаборнічалі ў 4 катэгорыях: катэгорыя А “Казка”, “Лічылка”, Катэгорыя Б “Казка”, “Хуткамоўка”, Катэгорыя В; “Казка”, “Легенда”, Катэгорыя Г: “Казка”, “Імправізацыя на заданную казкавую тэму”.

Пераможцы II адкрытага конкурса апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак” размеркаваліся наступным чынам:

Катэгорыя А “Казка”, “Лічылка”
1 месца - Кірыл Кудзін, ДУА “Мётчанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад–СШ Барысаўскага раёна», 
з казкай «Бабы Вольчыны казкі». Да конкурсу падрыхтавала Тамара Мікалаеўна Цыганкова.
2 месца - Дарья Лосік, ДУА «Гімназія №18 г.Мінска», 
з казкай «Як курачка пеўніка ратавала». Да конкурсу падрыхтавала Святлана Георгіеўна Яфімава.
2 месца -  Сафiя Лук’янцава, ДУА «ЦДАДіМ «Ветразь» г.Мінска», 
з казкай «Пан і казачнік». Да конкурсу падрыхтавала Алена Міхайлаўна Дварнічэнка.
3 месца - Андрэй Важнік, ДУА «Гімназія №18 г.Мінска»,
з казкай «Дзедава рукавічка». Да конкурсу падрыхтавала Святлана Георгіеўна Яфімава.
3 месца -  Альбіна Яцкевіч, ДУА «СШ №159 г. Мінска», 
з казкай «Ішоў мальчык». Да конкурсу падрыхтавала Святлана Генадзьеўна Балцэвіч.

Катэгорыя Б “Казка”, “Хуткамоўка”
1 месца - Ганна Дзядзюля, ДУА «СШ № 71 г.Мінска», 
з казкай «Пшанічны каласок».Да конкурсу падрыхтавала Святлана Васільеўна Краўчэня.
2 месца - Руслан Касарэўскі,ДУА «СШ № 11 г. Мінска», 
з казкай «Людзей слухай, а свой розум май». Да конкурсу падрыхтавала Элеанора Львоўна Каплан.
3 месца -  Іван Гузан, ДУА «Мётчанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад–СШ Барысаўскага раёна», з казкай «Пра зайчыка». Да конкурсу падрыхтавала Антаніна Анатольеўна Абрамовіч.

Катэгорыя В; “Казка”, “Легенда”
Катэгорыя Г: “Казка”,
“Імправізацыя на заданную казкавую тэму”:
1 месца -   Аляксандра ГірынаДУА «Мётчанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» з казкай «Дудар». Да конкурсу падрыхтавала Марыя Васільеўна Касцюковіч.
1 месца - Таццяна Абрамовіч, ДУА «Мётчанскі вучэбна–педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» Мінскай вобласці з казкай «Ліпнічак». Да конкурсу падрыхтавала Алена Уладзіміраўна Сусолкіна.
2 месца - Свіціна Патрыцыя, студэнтка УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», з казкай «Спевы ваўка». Да конкурсу падрыхтавала Таццяна Аляксандраўна Пладунова.
3 месца - Паліна Чэпа, удзельніца фальклорнага калектыва “Мілавіца” ДУА «ЦДАДіМ «Ветразь» г. Мінска», з казкай «Шаптуха».Да конкурсу падрыхтавалаМарыя Васільеўна Снітко.
Удзельнікі і пераможцы II адкрытага конкурса апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі і памятнымі сувенірамі.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »