Нашы мерапрыемствы

30.01.19

«Зімовыя вечары» 

26 студзеня 2019 года на дварэ сапраўдная зіма, а мы падвялі вынікі святкавання аднаго з самых вясёлых зімовых абрадаў – Каляды.
У другім корпусе цэнтра «Ветразь» (вул. Ландара, 6а) прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «Зімовыя вечары».
У мерапрыемстве ўдзельнічалі дзеці ДУА “СШ № 110 г. Мінска” і аб’яднанняў па інтарэсах цэнтра «Ветразь». Маленькія госці імпрэзы даведаліся, як менавіта ў Бярэзінскім раёне праважалі Каляды і правялі ўнікальны абрад «Цягнуць каляду на дуба». Усе актыўна ўключыліся ў провады Каляды, пагуляўшы ў «Як пайшоў наш казёл», «Грушка», «Пячы ката». Акрамя гэтага абмяркавалі заняткі нашых продкаў у халодную пару года і патанчылі беларускія побытавыя танцы «Картузэ» і «Лявоніху».

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »