Нашы мерапрыемствы

10.04.19

Рэспубліканскі конкурс «Юныя таленты Беларусі»

27 сакавіка ў НДЦ «Зубраня» праходзіў Рэспубліканскі конкурс «Юныя таленты Беларусі», які сабраў таленавітых дзецей з усёй краіны.У конкурсе прыняла ўдзел 11 фальклорных калектываў, у тым ліку і калектыў “Мілавіца”.

Праграма конкурсу складалася з прадстаўлення фальклорнымі калектывамі разнастайных народных абрадаў. Так, удзельнікамі былі паказаны такія абрады, як «Гуканне вясны», «Каляды», «Юр’е», «Вялікдзень», «Сёмуха» ды інш.

Конкурсныя выступленні ацэньвалі эксперты ў галіне фальклору, этнаграфіі і сцэнічнага майстэрства:

  • загадчык кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў» Калацэй Вячаслаў Віктаравіч;
  • заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Марыя Пятроўна Маршак;
  • выкладчык кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў» Вячаслаў Андрэевіч Красулін.

Журы ацэньвала ня толькі якасць фальклорнага матэрыялу, але і ўзровень выканальніцкага майстэрства, арыгінальнасць конкурснай праграмы і якасць музычнага суправаджэння. Усім вышэй пералічаным катэгорыям адпавядаў фальклорны калектыў «Мілавіца», які паказаў рэгіянальны жніўны абрад «Палонне барады», за што атрымаў першае месца сярод усіх рэгіянальных калектываў. Экспертная рада адзначыла, што “Мілавіца” адзіны калектыў, які найбольш натуральна перадаў закладзены сэнс абрада ва ўмовах сцэны.

 

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »